Джавані Дос Сантас: суддзя не залічыў два ягоных галы.

Джавані Дос Сантас: суддзя не залічыў два ягоных галы.

Пасля двух матчаў Мундыялю асноўнай застаецца судзейская тэма. Спачатку абмяркоўвалі, ці правільна быў прызначаны пенальці ў вароты зборнай Харватыі, наступны дзень прынёс два незалічаных галы мексіканцаў.

Калумбіец Вільмар Рольдан наўрад ці атрымае добрую адзнаку за судзейства матча Мексіка – Камерун. Спачатку на 11-ай хвіліне пасля адмашкі лайнсмана быў адменены гол Дос Сантаса. Яшчэ праз чвэрць гадзіны не залічылі яшчэ адзін гол Дос Сантаса. Паўторы сведчаць, што абодва разы арбітр памыліўся.

Дзеля справядлівасці варта нагадаць, што быў адменены гол Шупа-Мацінга з Камеруна, але там асістэнт Самюэль Это’о быў у відавочным афсайдзе.

На шчасце, памылкі арбітра не паўплывалі на вынік. На 61-ай хвіліне ўсё той жа небарака Дос Сантас запароў чарговы момант, але на дабіванні першым быў Арыбе Перальтэ – 1:0.

Напрыканцы камерунцы валодалі ініцыятывай, але лік так і застаўся ранейшым. Хаця брамніку Гільерме Ачоа і давялося прадэманстраваць майстэрства пасля ўдара Бенжамена Муканджа. Мексіканцы мінімальна перамаглі.

Цяпер у групе А такая сітуацыя: Бразілія, Мексіка – па 3 пункты, Камерун – Харватыя – 0.

Сёння гуляюць таксама Іспанія – Нідэрланды (а 22), Чылі – Аўстралія (а 01:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?