13.06.2014 / 20:53

Расія заяўляе, што ўкраінскія вайскоўцы парушылі яе мяжу 7

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству замежных спраў выступіць з дэмаршам перад украінскім бокам у сувязі з парушэннем расійскай мяжы украінскімі вайскоўцамі.

Пра гэта расійскаму «Інтэрфаксу» паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін даў даручэнне расійскаму знешнепалітычнаму ведамству выступіць з адпаведным дэмаршам перад украінскім бокам у сувязі з парушэннем расійскай мяжы украінскімі вайскоўцамі», — сказаў ён.

Кіраўнік прэс-службы Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Растоўскай вобласці Васіль Малаеў заявіў, што ўкраінская баявая машына пяхоты ў ноч на 13 чэрвеня нібыта парушыла дзяржаўную мяжу Расіі ў Растоўскай вобласці.

Паводле паведамлення, баявая машына пяхоты, што парушыла мяжу, спынілася на тэрыторыі Расіі ў раёне горада Мілерава.

«Вайскоўцы, якія знаходзіліся ў БМП, пакінулі яе і вярнуліся на тэрыторыю Украіны, але затым вярнуліся назад і паспрабавалі вярнуць машыну. Гэтая спроба была спынена памежнікамі, і парушальнікі мяжы рэтыраваліся. БМП знойдзена, па факце здарэння праводзіцца даследчая праверка», — цытуе паведамленне прэс-службы расійскі «Інтэрфакс».

0
Мордехай Вырвиглаз / Адказаць
13.06.2014 / 20:57
Ага, пересекли на 2х БТРах, а оставили один БМП. Еще и вернулись. Бред какой-то. В выходные будет еще 2-3 гляйвицких инцидента. Российские власти уже не в состоянии сдерживать этот поток агрессивного фашистского бреда.
0
Маланка / Адказаць
13.06.2014 / 21:12
Дауно пара пераносиць ваенныя дзеи на тэрыторыю захопникау - дактрына не новая , яшчэ сталинская
0
LMI / Адказаць
13.06.2014 / 21:17
Ну так есьць нагода таварыш Лаўроў афіцыйна аб'явіць вайну і распачаць кілімавыя бамбардзіроўкі "бандэраўскай хунты" дзеля "выратаваньня Кіеўскай Русі і Кіева, як маткі гарадоў рюсейскіх"
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру