Захоплены тэрарыстамі аўтобус з дзецьмі накіроўваецца дадому.

У чацвер ўзброеныя баевікі захапілі аўтобус, на якім ехалі на адпачынак у Днепрапятроўскую вобласць 25 дзяцей-сірот і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Транспарт развярнулі ў бок кантрольна-прапускнога пункта «Даўжанскі» ў Луганскай вобласці і адправілі ў лагер для бежанцаў у Навашахцінску (Растоўская вобласць).

Генконсул Украіны ў Растове-на-Доне Віталь Маскаленка паведаміў, што дзеці на аўтобусе выехалі з лагера «Данецкі» ва Украіну і праз некалькі гадзін павінны дасягнуць пункта прызначэння.

Ён спадзяецца, што дзеці прыбудуць у Украіну без праблем у дарозе, і дамоўленасці з расійскім бокам па дастаўцы дзяцей ва Украіну парушаныя не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?