Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.
«Пазаўчора ў Луганску на канспіратыўнай кватэры быў забіты супрацоўнік нашай выведкі. Хтосьці здрадзіў, нехта здаў канспіратыўную кватэру», — сказаў ён, перадаюць «Навіны Данбаса».
Нагадаем, учора каля будынку МУС Украіны ў Кіеве прайшоў мітынг нацыяналістаў з патрабаваннем звольніць начальніка міліцыі Данецкай вобласці Канстанціна Пажыдаева. Яны вінавацяць яго ў дапамозе тэрарыстам.