На сайце прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з'явілася інфармацыя пра тое, што за суткі ў зоне спецаперацыі на паўднёвым усходзе краіны былі

забітыя больш за 250 удзельнікаў незаконных узброеных фарміраванняў, значная частка якіх з'яўляецца расійскімі грамадзянамі.

Пра гэта заявіў в.а. кіраўніка Мінабароны Украіны Міхаіл Коваль на аператыўнай нарадзе Пятра Парашэнкі з кіраўнікамі сілавых ведамстваў краіны

Падчас сустрэчы Пётр Парашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім 49 украінскіх вайскоўцаў і 5 памежнікаў, якія загінулі 14 чэрвеня ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Ён адзначыў, што на сёння Узброеныя Сілы Украіны ва ўзаемадзеянні з памежнікамі выканалі заданне па перакрыцці 248 кіламетраў дзяржаўнай мяжы Украіны.

Парашэнка звярнуў увагу старшыні Службы бяспекі Украіны на невыкананне кіраўніцтвам Антытэрарыстычнага цэнтра СБУ комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі пры выкананні баявых задач па абясшкоджванню тэрарыстычных груповак, у прыватнасці, у аэрапорце Луганска, дзе адбыўся тэрарыстычны акт.

«Дэталёвы аналіз прычын, якія прывялі да катастрофы, а таксама кадравыя прапановы аб адказнасці кіраўніцтва Антытэрарыстычнага цэнтра я чакаю ад Вас, пане голово (СБУ)», — сказаў Пётр Парашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?