Не менш за 30 чалавек загінулі ў Сірыі ў выніку выбуху паблізу мяжы з Іракам. Выбух прагрымеў ў мясцовасці, дзе ажыццяўляўся гандаль зброяй.
Сітуацыя ў Іраку рэзка пагоршылася ў апошнія дні, калі баевікі групіроўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ) захапілі буйныя гарады Масул і Тыкрыт і заявілі пра намер наступаць на Багдад.
Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, каля 40 тысяч чалавек збеглі з Тыкрыта і Самары. Каля паўмільёна чалавек пакінулі Масул.
Урад Ірака запатрабаваў ад парламента ўвесці рэжым надзвычайнага становішча па ўсёй краіне, аднак парламенту не ўдалося прыняць адпаведнае рашэнне з-за адсутнасці кворуму, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Па словах аналітыкаў, хваля гвалту ў Іраку можа прывесці да расколу краіны.
Прэзідэнт памежнага Ірана Хасан Раўхані заявіў, што Тэгеран гатовы аказаць іракскім уладам дапамогу ў барацьбе з суніцкімі экстрэмістамі.
А Барак Абама заявіў, што прыме рашэнне наконт дапамогі Іраку, але не мае намеру зноў накіроўваць туды амерыканскія войскі