Народнаму артысту Беларусі, акцёру Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Арнольду Памазану 14 чэрвеня споўнілася 75 гадоў.

Памазан стварыў галерэю запамінальных сцэнічных вобразаў: Поп у «Тутэйшых» Янкі Купалы, Чарнавус у «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, Андрэй Буслай ў п'есе «Парог» Аляксея Дударава.

На працягу 30 гадоў, больш за 1 тыс. разоў, ён выхадзіў на сцэну ў ролі Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы».

Акцёр зняўся ў кіно і тэлефільмах «Я, Францыск Скарына», «Час выбраў нас», «Хам», «Вам — заданне».

Рэдакцыя НН далучаецца да ўсіх віншаванняў акцёру, на спектаклях якога вырасла не адно пакаленне сучасных беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?