Не разумею людзей, якія зьдзіўляюцца маўчаньню Філарэта. Яны забываюцца, што маскоўская царква заўсёды была другой галавой імпэрскага арла, што дасюль зазіраецца на сувэрэнную Беларусь. Маскоўская царква заўсёды была ворагам усяго беларускага, таму і надалей будзе падтрымліваць прамаскоўскую дыктатуру. Успомніце, хто падтрымліваў вызвольныя паўстаньні на Беларусі? Беларускія ксяндзы, уніяцкія і праваслаўныя сьвятары, а не маскоўская царква.

Сёньня маскоўская царква падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні і маральна, і фінансава. Дык чаму ж Філарэту не прымаць зорку ад Лукашэнкі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?