Усе інфармацыйныя агенцыі Беларусі паведамляюць пра радыяцыйную плітку на вуліцах Менску. Фон значна перавышае норму на плошчы Незалежнасьці, каля Мінгарвыканкаму, Ратушы і на плошчы Перамогі. Пры гэтым на плошчы Незалежнасьці радыяцыйны фон перавышае норму ў 3 разы і складае 60 мікрарэнтген у гадзіну, а на плошчы Перамогі 44 мікрарэнтгены. Газэта “Камсамольская праўда ў Беларусі” паведамляе, што кіраўніцтва падраднай будаўнічай арганізацыі, якая займалася укладкай пліткі, падало ў адстаўку.

Як выдома Салігорск рыхтуецца да сваіх 50-х угодкаў і ходнікі на вуліцах гораду хутка зьмянаюць стары асфальт на новую плітку аналягічную на плітку зь менскіх вуліц. У сьвятле апошніх паведмленьняў інфармацыйных агенцый пра радыяцыйную небясьпеку на сталічных плошчах салігорскія маладафронтаўцы вырашылі праверыць фон радыяцыі ў Салігорску.

Узброіўшыся дазымэтрам маладафронтаўцы накіраваліся на тыя вуліцы гораду, дзе ў апошнія гады асфальт быў зьменены на новую плітку. Ня будзем дарма наганяць паніку на салігорцаў і адразу паведамім, што радыяцыйны фон у найбольш людных месцах гораду значна меншы за небясьпечную норму. Так на цэнтральнай плошчы ён склаў усяго 9 мікрарэнтген у гадзіну, каля галоўнага офісу Белтэлекаму – 12 мікрарэнтген, ля Дому быта – 14, ля пошты на прашпэкце Міру – 11. Каб канчаткова разьвеяць міты маладафронтаўцы накіраваліся на другі і трэці руднікі. Але ж і там радыяцыйны фон нават у непасрэднай блізкасьці ад тэрыконаў не перавысіў адпаведна 12 і 10 мікрарэнтген у гадзіну.

Даведацца, ці не “свеціцца” тратуар побач з вашым домам, можа кожны цікаўны пры наяўнасці ў яго індывідуальнага дазімэтра. Як паведмляе Эўрапэйскае Радыё для Беларусі, прыбораў выпускаецца столькі, каб хапіла забяспечыць усіх жадаючых, але... у продажы іх амаль няма. Жадаючыя набыць прыбор запісваюцца ў чаргу. Кошт аднаго дазіметра – 359 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?