15.06.2014 / 21:22

Дашкевічы назвалі дачку Марай 25

Зміцер і Наста Дашкевічы назвалі дачку Марай, так вынікае з подпіса да фатаздамка, змешчанага экс-палівязнем Змітром Дашкевічам у фэйсбуку.

«Сёння прадставілі Госпаду і царкве дачурачку! Знаёмцеся — Мара Дашкевіч», — напісаў Зміцер.

Дачка нарадзілася ў панядзелак. Наста і Зміцер Дашкевічы распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 г., а ўрачыста пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013 г

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
15.06.2014 / 21:44
Ой, Настулечко, ой, Зміцерко, памяняйце імя, калі не позно, бо ў нас на Палессі е МарА. Так і клянуць чалавека: коб цябэ марА ліхая. Гэтая нейкая сястра сясцёр Трасцаў. Яна ж і МАра. Памятаеце ў Багдановіча? "Як МАры, белыя бярозы У сіняве начной стаяць"? Як прывіды, здані, відзежы.
0
Ілля / Адказаць
15.06.2014 / 22:18
Хто-небудзь патлумачыць, чаму баптысты, калі моляцца, заплюшчваюць вочы (а многія нават плачуць). Ды ня проста залюшчваюць, а так, нібы хочуць выціснуць сок з вачэй. І навошта яны рукамі машуць? Так звычайна фанатыкі ў індыі робяць...проста патлумачце, бо калі зайшоў у баптысцкую малельню і акунуўся у гэтуя атмасфэру, мне ажно жахліва стала. Нібы людзі азьвярэлі...
0
:) / Адказаць
15.06.2014 / 22:53
Мара - Высокае, Чыстае Імя... - для бацькоў Мара... - перад кімсьці Мары-Я... - для кагосьці Мары-На... :) Хай расьце здоравай )))
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру