Указамі прэзідэнта вызвалены ад займаных пасадаў начальнік дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Коўчур і начальнік Акадэміі МУС Беларусі Юрый Мелехавец.

Як паведамілі БелаПАН у МУС, цяпер абавязкі кіраўніка ДВП выконвае намеснік начальніка Юрый Барынкоў, абавязкі начальніка галоўнай міліцэйскай ВНУ — намеснік начальніка акадэміі Юрый Савінок.

Аб прычынах адстаўкі У.Коўчура і Ю.Мелехаўца пакуль нічога не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?