Пранкер Vovan222, які, імаверна, размаўляў праз тэлефон з Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Віктара Януковіча-малодшага, сына былога ўкраінскага прэзідэнта, абяцае заўтра, 17 чэрвеня, расказаць усе падрабязнасці.

— Заўтра будуць усе падрабязнасці ранкам. Вы ж голас параўналі?

— Так, мы ўсё паслухалі — вашы запісы. Голас, канечне, падобны.

— Усё складана паслухаць (смяецца), там занадта шмат. Але нешта ж ёсьць падобнае, напэўна? Калі б не я, я б адразу адмаўляў, напэўна? Але заўтра пазваніце, будуць вельмі цікавыя падрабязнасці гэтай гісторыі. І самае галоўнае — адкуль з'явіўся гэты запіс.

— Ці званілі вам з прэс-службы беларускага прэзідэнта? Ці з Адміністрацыі? Ці са службы аховы?

— Не. Журналістаў вельмі шмат тэлефануе, але адтуль не званілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?