Пра дату заканчэння антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) у Данецкай і Луганскай абласцях казаць рана, заяўляе сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій.

«Магу кажа толькі пра тое, што прэзідэнт Украіны паставіў задачу, каб у самыя кароткія тэрмін былі вырашаны гэтыя задачы (спыненне антытэрарыстычнай аперацыі)», - сказаў ён на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве.

Па словах А.Парубія, дату заканчэння АТА на ўсходзе Украіны нельга назваць яшчэ і таму, што там праводзіцца «рэальная баявая аперацыя». Сакратар РНБА адзначыў, што ў ходзе АТА ўкраінскім вайскоўцам прыходзіцца сутыкацца з вялікімі цяжкасцямі: замініраванымі мастамі, дарогамі, добра аснашчанымі блокпастамі баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?