Увоз украінскай аграрнай прадукцыі на тэрыторыю РФ забаронены з панядзелка.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

«У панядзелак Расія забараніла ўвоз украінскай аграрнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі», — сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне ўрада ў панядзелак у Кіеве.

Яцанюк лічыць, што такі крок з'яўляецца адным з элементаў эканамічнага ціску на Украіну.

Як адзначыў кіраўнік савета прадпрымальнікаў пры Кабінеце міністраў, прэзідэнт Украінскай аграрнай канфедэрацыі Леанід Казачэнка, да цяперашняга часу з-за паэтапных гандлёвых абмежаванняў з боку РФ Украіна захавала толькі 15% ад леташніх аб'ёмаў аграрнага экспарту ў гэтую краіну.

«У нас засталося 15% тых аб'ёмаў экспарту, якія мы мелі на гэтую дату ў мінулым годзе», — сказаў ён.

Казачэнка дадаў, што ў РФ з Украіны цяпер бесперашкодна ажыццяўляюцца пастаўкі пладова-ягаднай і алкагольнай прадукцыі. Імпарт мясной, малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, бульбы абмежаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?