16.06.2014 / 18:54

«Наш Грунвальд 2014»: галоўнай падзеяй будзе рэканструкцыя вялікай бітвы сярэднявечча 8

Галоўнай падзеяй фестывалю сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд 2014» будзе рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы. Пра гэта паведаміў 16 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску адзін з арганізатараў фестывалю, кіраўнік экстрым-тэатра Berserk Аляксандр Рак. 

«Гісторыя Беларусі пачынаецца не з Другой сусветнай вайны і не з БССР, а мае значна глыбейшыя карані, — падкрэсліў ён. — Адна з славутых старонак нашай гісторыі — Грунвальдская бітва, самая маштабная бітва перыяду сярэдніх вякоў у гісторыі чалавецтва. Як па колькасці воінаў, што ўдзельнічалі адначасова ў бітве, так і па наступствах, якія гэта падзея мела для гісторыі. Хачу адзначыць, што два кіраўнікі войска саюзнікаў — ВКЛ і Каралеўства Польскага — родныя браты Ягайла і Вітаўт былі этнічнымі беларусамі». 

Фестываль будзе праходзіць на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» 19—20 ліпеня. Паводле слоў Рака, у рэканструкцыі бітвы возьмуць удзел прадстаўнікі ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Украіны, Расіі, Францыі. Таксама ў праграме фестывалю — пешы і конны рыцарскія турніры, бугурты (масавыя бітвы па правілах сярэднявечнага бою), іншыя спаборніцтвы. 

Музычны open-air «Баль пасля бітвы» — па сутнасці, яшчэ адзін асобны фестываль — пройдзе на дзвюх сцэнічных пляцоўках, дзе выступяць больш за 25 музычных калектываў. Сярод іх, у прыватнасці, «Тролль гнёт ель» (Санкт-Пецярбург), беларускія «Стары Ольса», Irdorath, «Нейра Дзюбель», Ceilidh Сeol і іншыя. 

Будзе разбіты вялікі лагер па сярэднявечных рамёствах — кавальскай, ганчарнай, зброевай, ювелірнай справе, ткацтве. 

Для гледачоў і гасцей будзе прапанаваны бясплатны лагер з месцамі для палатак, з забеспячэннем тэхнічнай вадой. 

Дабрацца на фестываль можна будзе не толькі рэйсавымі аўтобусамі Мінск — Дудуткі, але і на электрычцы да станцыі Рудзенск (Асіповіцкі напрамак), адкуль будуць наладжаныя аўтобусныя зносіны.

0
пейсацель / Адказаць
16.06.2014 / 19:18
"Хачу адзначыць, што два кіраўнікі войска саюзнікаў — ВКЛ і Каралеўства Польскага — родныя браты Ягайла і Вітаўт былі этнічнымі беларусамі". Нейкая дурнота! Па-першае, Ягайла і Витаўт былі не роднымі, а стрыечнымі братамі. Па-другое, гаварыць пра "этнічных беларусаў" (у адносінах да 15 ст. і - тым больш - да гэтых канкрэтных асобаў) поўная лухта. Калі там такія "адукаваныя" арганізатары фестывалю, то няцяжка ўявіць, што гэта будзе за "фестываль"!
0
спаЛОХаны? / Адказаць
16.06.2014 / 19:46
--Хачу адзначыць, што два кіраўнікі войска саюзнікаў — ВКЛ і Каралеўства Польскага — родныя браты Ягайла і Вітаўт былі этнічнымі беларусамі. \\\\\\\\\\\\\\\\ ВО(!!) гады?! каб не Яны то жылі б Мы ў АДЗІНАЙ і ЗАМОЖНАЙ Эўропе з перыяду сярэдніх вякоў !
0
денис / Адказаць
16.06.2014 / 20:29
СПАЛОХАНЫ ЖЫЛ БЫ ТЫ В ЗЕМЛЕ СЫРОЙ
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру