16.06.2014 / 19:53

Супольніка данецкага тэрарыста Безлера затрымалі ў Кіеве 2

Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве аднаго з актыўных удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» па мянушцы «Север», супольніка тэрарыста Ігара Безлера («Бес»).

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Паводле інфармацыі, затрыманы з'яўляецца жыхаром Данбаса. Як адзначылі ў СБУ, у Кіеў ён прыбыў «з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў сталіцы».

Па словах затрыманага, кіраўнік баевікоў «Бес» паставіў яму задачу здзейсніць шэраг дыверсій на аб'ектах энерга-і водазабеспячэння Кіева, каб адцягнуць увагу ад падзеяў на ўсходзе Украіны.

Затрыманы дыверсант спецыялізаваўся на падрыўной дзейнасці і разам з іншымі баевікамі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы мініраванні аб'ектаў інфраструктуры Данецкай вобласці, адзначылі ў СБУ.

Акрамя таго, зламыснік прызнаўся, што фінансаваў тэрарыстаў, у прыватнасці, баевікоў батальёна «Усход».

 Падчас затрымання ў яго канфіскавалі 100 тысяч грыўняў наяўнымі, гранату РГД-5, патроны да агнястрэльнай зброі і 300 грамаў наркатычнага рэчыва.

0
Валацуга / Адказаць
16.06.2014 / 20:10
а нарката яму нахалеру для тэрактаў,каб страху ня было?Зброя ясна і грошы.А вось мянты ды КДБ-СБУ-ФСБ-ЦРУ любяць як што то і герыча падкінуць.Ен жа разумеў што можа папасьціся ў Кіеве,дык навошта столькі наркаты?Хіба падзельнікаў заахвочваць дармовай атрутай?Тыя ж маскоўскія СМІ заўседы,калі пісалі(і пішуць)пра партызан ў Чачні,дык ня прамінуць прадэманстраваць на камеру шпрыцы і г.д.
0
версія / Адказаць
17.06.2014 / 00:22
валацуге Для храбрасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру