PayPal, адна з вядучых сістэм электронных плацяжоў у свеце, абвясціла аб планах па запуску сваіх паслуг на 10 новых рынках, у тым ліку ў Беларусі.

Як гаворыцца ў паведамленні PayPal, гэта азначае, што ў бліжэйшыя дні жыхары Беларусі змогуць адчыніць рахункі ў PayPal і пачаць здзяйсняць плацяжы на мільёнах сайтаў у інтэрнэце па ўсім свеце без неабходнасці ўводу дадзеных банкаўскіх карт. У цяперашні час сістэма PayPal даступная ў 203 краінах.

«Новыя тэхналогіі здымаюць перашкоды на шляху да глабальнага гандлю, але людзі баяцца давяраць чужым вэб-сайтам дадзеныя сваіх крэдытных або дэбетавых карт, уводзячы рэквізіты ў акенца невядомага рэсурсу, які знаходзіцца ў іншай краіне», — адзначыў Руперт Кілі, віцэ-прэзідэнт PayPal ў Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. — Здзяйсненне жа плацяжоў з дапамогай PayPal — гэта спакой для купцоў, бо ім не трэба больш ўводзіць фінансавую інфармацыю пры кожнай транзакцыі».

«Мы рады, што сёння жыхары Беларусі атрымліваюць зручнае і простае рашэнне для здзяйснення пакупак праз інтэрнэт. Мы пастаянна працуем над пошукам новых перспектыўных рынкаў і нам вельмі радасна кожны дзень чытаць пра тое, як людзі па ўсім свеце вітаюць з'яўленне PayPal ў новых краінах, бо мы робім для гэтага ўсё магчымае», — адзначыў рэгіянальны дырэктар PayPal у Расіі і Беларусі Уладзімір Малюгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?