Зянон Ломаць |
14 лістапада Ваенная калегія Вярхоўнага суда Беларусі аднавіла працэс па справе аб неправамерных дзеяннях у дачыненні да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Працэс пачаўся 5 лістапада, аднак быў перанесены ў сувязі з тым, што да 14 лістапада чыноўнік не мог удзельнічаць у судовых пасяджэннях з прычыны занятасці.
Як паведаміла БелаПАН прэс‑сакратар Вярхоўнага суда Анастасія Цымановіч, 14 лістапада працэс знаходзіцца на этапе судовага следства. Па крайняй меры ў першай палове дня ў ім удзельнічаў З.Ломаць.
Нагадаем, па гэтай справе да адказнасці прыцягваюцца тры супрацоўнікі КДБ і адзін — Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Ім інкрымінуецца перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненнем насілля (частка 2 артыкула 455 КК). Двое абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, двое — пад падпіскай аб нявыездзе.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Інцыдэнт з З.Ломацем адбыўся ў Магілёве гэтым летам.