Адзін з фаварытаў чэмпіяната свету па футболе – зборная Германіі – уступіла ў барацьбу за чэмпіёнства. Першым іх супернікам стала Партугалія з найлепшым футбалістам свету Крыштыяну Раналду.

Упартай барацьбы не атрымалася. Яшчэ ў першым тайме немцы забілі тройчы. Спачатку пенальці рэалізаваў Томас Мюлер, падвоіў перавагу Матс Хумельс, а потым Мюлер цалкам дэмаралізаваў пірэнейцаў.

фота Reuters

фота Reuters

Відаць, будуць пытанні да суддзі сустрэчы ў выпадку з прызначэннем пенальці і чырвонай карткай Пепе.

У другім тайме Томас Мюлер забіў яшчэ адзін гол. Перамога зборнай Германіі – 4:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?