У менскім клюбе «Фартуна» мусіла адбыцца прэзэнтацыя новага альбому гурта «Штазі». Па словах лідэра «НД» Аляксандра Кулінковіча канцэрт забараніў аддзел ідэалёгіі Партызанскага раёну.

«Нам не патлумачылі прычынаў адмены канцэрту, адміністрацыя клюбу, якую мы вельмі паважаем, проста папрасіла нас зьбіраць рэчы» — распавялі ўдзельнікі гурта. Прычыны і так зразумелыя, так што няма пра што гаварыць, дадалі яны.

Варта нагадаць, што нядаўна ў «Фартуне» зь вялікім посьпехам прайшлі прэзэнтавалі свае новыя альбомы «Крамы» і «N.R.M.», чые жывыя выступы ня толькі ў Менску, але й увогуле ў Беларусі сталі рэдкай зьявай пасьля выступу ў парку Дружбы народаў ў 2004 г. на дазволенай уладамі акцыі апазыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?