Рабаванне банка з дапамогай смеццевага пакета і швабры здзейсніла прыбіральшчыца адной з фінансава-крэдытных устаноў Наварасійска, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Зламысніца мыла падлогу, прычым ва ўсіх памяшканнях. І вось жанчына, якая спраўна прыбірала пакоі кожны дзень у гэтым банку, не стрымалася перад спакусай, убачыўшы адкрытую ячэйку сховішча. Яна хутка «абясшкодзіла» швабрай камеру відэаназірання і выкрала грошы. Вынесці іх удалося дзякуючы таму, што яна схавала скрадзенае ў мяшку для смецця.

Следчыя ўстанавілі, што былі выкрадзены купюры, прызначаныя для размену (іх намінал ад 50 рублёў да 5000). Прыбіральшчыца ведала, што сховішча абсталявана камерай відэаназірання. Яна з дапамогай швабры сарвала драты і вывела са строю непажаданую тэхніку.

Аднак прадбачлівая выкрадальніца не ўсё змагла ўлічыць. Жанчыну знайшлі па адбітках пальцаў і слядах абутку, а таксама былі прагледжаныя запісы з дзвюх іншых камер, і следчыя высветлілі, што ў момант крадзяжу ў будынку знаходзілася толькі прыбіральшчыца.

Крыху пазней былі знойдзеныя і іншыя рэчавыя доказы, якія пацвердзілі гэтую версію. Падазраваная не адмаўляла віну, а патлумачыла, што выкрадзеныя грошы пусціла на выплату крэдыту.

Узбуджаная крымінальная справа, дакладная сума выкрадзеных сродкаў не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?