17 лістапада распачынае сваю працу XIV Менскі кінафэстываль “Лістапад”. На фэсьце заяўленыя стужкі з 41 краіны сьвету. У тым ліку, на фэсьце ўпершыню будуць прадстаўленыя фільмы з Вугоршчыны (“Парцалянавая лялька”), Індыі, Паўдзённай Карэі (“Таямнічае сонечнае сьвятло”.

Сярод прысланых стужак – рэдкае на нашых экранах эстонскае кіно (“Магнус”), грузінскае (“Сваны”), латвійскае (“Манатоннасьць”), сэрбскае (“Пастка”, “Чорныя коні”), швэдзкае (“Вандроўка Ніны”), іранскае (“Сонца ўсім аднолькава сьвеціць”).

Як заўжды, шмат расейскіх стужак: “Аляксандра” Сакурава, “Вандроўка з хатнімі жывёламі” Веры Сторажавай, “Агітбрыгада “Бі ворага!” Віталя Мельнікава.

На фэсьце адбудзецца прэм’ера беларускага фільма Андрэя Голубева “Чаклун і Румба” – пра сапёра й ягоную сабаку. А вось стужку Марыі Мажар “Ворагі” менскія гледачы ўжо бачылі.

На фэсьце будуць паўторна паказаныя “Жыцьцё іншых”, “Мангол”, “Анёл”, “1612”, “12”.

Упершыню адбудзецца паказ дакумэнтальных стужак. 30 дакумэнтальных карцін з 15 краінаў сьвету будуць прадстаўленыя ў відэакомплексе “Цэнтр-відэа”, што ў комплексе “Сталіца”.

А вось карціна “Два ў адным” Кіры Муратавай з Аляксандрам Лукашэнкам – на фэст не трапіла, што ўжо выклікала скандал. Звычайна ўсе новыя фільмы Муратавай паказваліся на “Лістападзе”. Гэтым разам, стужка, дзе Лукашэнка з тэлеэкрана віншуе гледачоў з Новым годам, а стары эратаман хваліць яго – ня будзе прадстаўленая на фэсьце.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?