18.06.2014 / 09:20

У Марыупалі арыштавалі 12 чалавек з банды «Чачэна» 3

13 чэрвеня ў Марыупалі ўкраінскія вайскоўцы затрымалі 12 узброеных баевікоў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі тэрарыстычнай групы «Чачэна».

Следчым аддзелам УСБУ ў Запарожскай вобласці па факце стварэння тэрарыстычнай арганізацыі распачата крымінальная вытворчасць па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 ст.258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Устаноўлена, што на працягу красавіка — чэрвеня члены тэрарыстычнай арганізацыі здзейснілі шэраг узброеных нападаў на адну з вайсковых часцей унутраных войскаў Украіны, на аддзел Марыупальскага гарупраўлення УМУС Украіны ў Данецкай вобласці, блакавалі адміністрацыйныя будынкі Марыупаля, прымалі актыўны ўдзел у масавых беспарадках, выкрадалі мірных жыхароў, транспартныя сродкі, рабілі разбойныя напады і г.д.

У ходзе затрымання ў баявікоў канфіскаваныя аўтаматы, кулямёты і гранатамёты, баявыя патроны і выбухоўка.

Зараз дванаццаці ўдзельнікам тэрарыстычнай групы паведамлена Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў. Працягваецца следства.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
18.06.2014 / 10:26
Ваенны час. Можна было б і "вышку" вярнуць.
0
віКніК / Адказаць
18.06.2014 / 12:07
Не жадаюць упадабацца да "Мачыльшчыка сарціраў". Я б гэтых гнід давіў бы на месцы...
0
STATiK / Адказаць
19.06.2014 / 22:28
А што ттам за пістоль веку так 18-га?? Тожа із няво стрылялі чачэны? В музее атжалі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру