Для мінскай публікі папулярны тэлевядучы апрануў стракаты пінжак з чорнай «бабачкай». На руках — грувасткія пярсцёнкі. Фота - Ірына Арахоўская.

Для мінскай публікі папулярны тэлевядучы апрануў стракаты пінжак з чорнай «бабачкай». На руках — грувасткія пярсцёнкі. Фота - Ірына Арахоўская.

Чырвоныя лілеі на пінжаку спалучаліся з такога ж колеру акулярамі і туфлямі-лоферамі. Апошнія, натуральна, без шкарпэтак.

Чырвоныя лілеі на пінжаку спалучаліся з такога ж колеру акулярамі і туфлямі-лоферамі. Апошнія, натуральна, без шкарпэтак.

Свой аповед ён дапаўняў фотаздымкамі, у тым ліку рэдкімі паштоўкамі з уласнай калекцыі.

Свой аповед ён дапаўняў фотаздымкамі, у тым ліку рэдкімі паштоўкамі з уласнай калекцыі.

«Усё лепшае адразу»: гледачы рыхтаваліся да сустрэчы з маэстра.

«Усё лепшае адразу»: гледачы рыхтаваліся да сустрэчы з маэстра.

Сталічныя красуні прыйшлі паслухаць Васільева.

Сталічныя красуні прыйшлі паслухаць Васільева.

Аляксандр Васільеў сабраў амаль поўную залю.

Аляксандр Васільеў сабраў амаль поўную залю.

Прыхільніцы выстраіліся ў чаргу, каб атрымаць аўтограф ці ўручыць кветкі Васільеву.

Прыхільніцы выстраіліся ў чаргу, каб атрымаць аўтограф ці ўручыць кветкі Васільеву.

Аляксандр Васільеў расказаў мінчанкам гісторыі больш чым паўсотні жанчын — балерын, актрыс, спявачак, арыстакратак, якія ў свой час былі ўзорам стылю. А вечна ззяць удаецца адзінкам, як Катрын Дэнёў ці Сафі Ларэн, якія дагэтуль з’яўляюцца на вокладках часопісаў.

«Кленчыце брыльянты!»

З каго ж усё гэта пачалося? Адной з першых «іконаў» у пачатку ХХ стагоддзя стала балерына Клеа дэ Мерод.

Яе асіная талія (48 сантыметраў!) ды далікатны тварык вабілі і прэзідэнтаў, і каралёў. Тыя адорвалі жанчыну яе любімымі камянямі — брыльянтамі.

Неяк ў Клеа спыталі, пры якіх абставінах мужчыны робяць такія каштоўныя падарункі: падчас першай сустрэчы, на піку жарсцяў ці падчас растання? «Не, толькі калі я ім заломваю рукі», — аджартавалася балерына.

«Таму выпрошвайце брыльянты, дарагія жанчыны!» — рэзюмаваў Васільеў пад апладысменты мінскай публікі.

Адной з канкурэнтак Клеа была іспанская спявачка Караліна Атэра. Яна аддавала перавагу смарагдам.

Гэтыя жанчыны ўвялі моду на тонкую талію, пышныя грудзі, доўгія валасы, буйныя камяні і легкадумны смех. Яны заўсёды былі мілымі, вясёлымі, мелі цудоўны настрой, ні на што не скардзіліся. Такі быў эталон жаночай прыгажосці ў самым пачатку ХХ стагоддзя.

Клеа, дарэчы, пражыла 91 год (памерла ў 1966) і ў сталым веку таксама выглядала абаяльна.

Бормашына і новыя сэкс-сімвалы

У 1910-я гады з распаўсюдам электрычнасці з’яўляецца бормашына. І зоркі пачынаюць шырока ўсміхацца. Адной з першых гэта зрабіла францужанка Арлет Даржэр.

І сёння, лічыць Васільеў, вы не можаце быць стылёвым, калі з зубамі ў вас не ўсё ў парадку. Не шкадуйце грошай на стаматолага!

Энігматычнай іконай стылю 1910-х стала мільянерка Луіза Казаці.

Луіза Казаці. Партрэт Джавані Балдзіні

Яна заўсёды была аточаная паэтамі і артыстамі. Маркіза збірала экзатычных жывёлаў і шакавала венецыянцаў, шпацыруючы па горадзе з гепардамі і змеямі. Увяла ў моду цёмны грым, падводку вачэй і хну.

Ар-дэко: мода на геаметрыю

У 1920-х гадах зараджаецца новы стыль — ар-дэко, які змяніў пластычныя, кветкавыя матывы стылю мадэрн. У моду прыходзіць геаметрычны сілуэт.

Ікона таго часу — актрыса нямога кіно Аста Нільсэн. Яна не была худзенькай, але ўмела хаваць гэта з дапамогай вертыкальных ліній.

Аста Нільсэн

Жадаеце добра выглядаць? Памятайце, што вертыкаль заўсёды страйніць, гарызанталь — паўніць.

Эпоха ар-дэко любіла «квадратныя» твары. Для гэтага трэба было насіць чубок — ён стварае прамую лінію, прычоску «карэ» і мець шырокія сківіцы. Зоркі толькі з такой канфігурацыяй лічыліся прыгажунямі. Карэ ўвяла венгерская актрыса Лія дэ Пуці, маленькая, з міціацюрнай галоўкай і вельмі фотагенічная.

Жанчына-вамп

Перабоі з харчаваннем у часы Першай сусветнай прывялі да таго, што жанчыны сталі нашмат страйнейшымі. Як Вера Халодная, каралева экрана дарэвалюцыйнай Расіі. Яе стыль усім прыйшоўся даспадобы. Жанчыны замаўлялі сабе туфлі з атласнымі стужкамі, паліто з высокім каўняром, капелюшы «а-ля Вера Халодная».

Вера Халодная

Халодная ўвасабляла адмысловы тыпаж — жанчына-вамп. Вамп — абавязкова брунетка, з цёмнымі павекамі. «Вамп паглядзіць на мужчыну аднойчы — і ён яе раб да скону дзён», — жартуе Васільеў.

Флэпер: «жанчына-хлапушка»

Што значыць жанчына-флэпер (ад англ. flapper — хлапушка)? Адна з версій — іх так называлі, бо яны насілі галошы і не зашпільвалі, іншая — ад таго, што такія дзяўчаты былі гучнымі, выбуховымі.

Флэперкі выступалі за жаночую эмансіпацыю: кіравалі аўто і самалётамі, танчылі факстроты, а з мужчынамі дазвалялі сабе такое, ад чаго жахаліся іх віктарыянскія мамы. Напрыклад, заставацца з мужчынам сам-насам, без кампаньёнкі.

Адной з першых флэперак была амерыканка Мэй Мюрэй.

Мэй Мюрэй

Стыль флэпер прадыктаваў жанчынам новы грым з малюсенькім ротам, чырвонай кропляй, нашмат меншым за свае натуральныя абрысы. Флэпер заўсёды прамаўляла дзіцячым галаском, нібыта ёй 12 год. Заўсёды была ў гуморы, танцавала, насіла сукенкі з бісеру і бліскавак.

Фатальная бландзінка

Шведка Грэта Гарба ў 1930-я перавярнула ўяўленне свету пра прыгажосць. Усе раптам узгадалі, што нішто так не ўпрыгожвае жанчыну, як перакіс вадароду.

Грэта Гарба

Вобраз Гарба стаў іканапісным дзякуючы новаму амплуа — femme fatale, фам фаталь, ракавая жанчына. «Ракавая бландзінка — гэта калі мужчыны пабачылі — і памерлі», — тлумачыць Васільеў.

Грэта была шыракаплечая (займалася плаваннем). Паколькі ўсе хацелі быць як яна, у моду ўвайшлі падплечыкі.

Яе знаходка — фатаздымкі з пляча, яна заўсёды разварочвалася плячом да камеры. У Грэты быў шырокі рот, і яна гэта падкрэслівала макіяжам, што вывела з моды маленькія роцікі-«сардэчкі» флэперак.

Калі Гарба была фотагенічная ад прыроды, то іншая топ-бландзінка 1930-х, Марлен Дзітрых, сама выкавала свой вобраз. Марлен была пампушкай, якая села на жорсткую дыету. Яна нават вырвала чатыры зубы, каб мець «ямачкі» на шчоках.

Марлен Дзітрых

Грэта і Марлен увялі ў моду згорбленую спіну. Сутулаватасць стала нормай у 30-я гады. Плечы павінны быць на першым плане, а каб гэтага дабіцца, трэба згорбіцца. Таксама пергідроль, фарбаваныя вейкі, вялікі рот і новыя формы. Фам фаталь — гэта жанчына з шырокімі сцёгнамі.

Вайна дыктуе моду

Вайна не прайшла бясследна для свету моды. З’яўляецца стыль мілітары з пагончыкамі, кішэнямі, плечыкамі ды металічнымі гузікамі. Падчас вайны бландзінкі саступілі месца брунеткам і рудым: басма і хна — самыя танныя фарбавальнікі.

Нарэшце, вайна скончылася. Мужчыны вярнуліся з фронту. Чаго яны хочуць? Сэксу і стварэння сям’і. У моду ўваходзяць жанчыны з пышнымі формамі, поўнымі вуснамі і накладнымі вейкамі. Як Рыта Хейварт, зорка Галівуда 1940-х гадоў.

Рыта Хейварт

Новая сэксуальнасць

Шпількі, якія з’явіліся пасля вайны, павінны былі сімвалізаваць новую сэксуальнасць, раней недасяжную. Чаму іх нельга было стварыць раней? У вырабе шпілек сталі выкарыстоўваць стальныя штыры, якія раней былі прадугледжаны для авіяканструкцый.

Мадэльер Крысціян Дыёр стварае новы вобраз — пышныя спадніцы, баска (шырокая аборка, якую прышываюць на лінію таліі да сукенкі, блузкі) і капялюш «ядзерны грыб». Усе сукенкі таго часу робяць з драпіраваным бюстам. Грудзі трэба было ўсяляк падкрэсліваць.

Сімвал новай сэксуальнасці — пышнагрудая бландзінка Мэрылін Манро. Дарэчы, яе бюст не быў такім ужо і пышным, запэўнівае Васільеў. Яна візуальна павялічвала яго з дапамогай ватных накладак, якія прышывала да кожнай сукенкі.

Мэрылін Манро

Канкурэнцыю з Мерылін вытрымлівала толькі Брыджыт Бардо, якая славілася таліяй у 50 сантыметраў і шыкоўнымі валасамі.

Брыджыт Бардо

Шпіёнаманія

З прыходам халоднай вайны і стварэннем фільмаў пра Джэймса Бонда ў моду прасочваецца вобраз шпіёнкі. Светлая памада, цені, валасы, халодны бяздушны вобраз. Калі ў 1950-я жанчына ўсім сваім знешнім выглядам казала дэмабілізаванаму салдату: «Я гатовая ў ложак», дык тут — «Я гатовая вас прашпіёніць».

Прыклад ідэальнай шпіёнкі — актрыса чэшскага паходжання Кім Новак.

Кім Новак

Эпоха 60-х зноў змяняе жаночую фігуру, вяртае яе ў даваенны час. Жанчыны хаваюць формы і робяць выгляд, нібыта ў іх хлапечая фігура.

Пералічваць красуняў пасляваеннага часу і да нашых дзён можна доўга. Гэта і таленавітыя Одры Хэпберн, Грэйс Келі, Ліз Тэйлар, Сафі Ларэн, Марына Уладзі, Катрын Дэнёў. Апошняя, па словах Васільева, узор таго, як правільна старэць і пры гэтым заставацца стылёвай.

«Не трэба баяцца старэць. Ніхто не малады пасля 40 год, нельга быць вечна маладым. А мужчыны любяць розных жанчын», — кажа Васільеў.

«Быць жанчынай так цудоўна! У вас ёсць касметычка, духі, валасы рознага колеру, макіяж, манікюр, біжутэрыя, ювелірныя ўпрыгожанні, сукенкі, абцасы… Як не быць прыгажуняй! Адзіная рэч, якая можа перашкодзіць рабіць гэта, — лянота».

Парады ад фатальных жанчын

«Цягніце насок, жанчыны! — вучыць Васільеў, паказваюць фотаздымкі 1930-х. — І вы заўсёды будзеце выглядаць зграбнымі і прыгожымі. Ніколі не стаўце нагу качаргой. Як толькі вы яе сагнулі, вы згубілі 30 сантыметраў росту».

Яшчэ адна практычная парада, навеяная Гарба:

элегантная жанчына ніколі не носіць трыкатаж у абцяжку. Як толькі вы ў такой сукенцы, вы «пад абстрэлам». Усе бачаць «катлеткі» і «пірожныя», якія вы з’елі.

Думайце, на якім фоне вы фатаграфуецеся і ў што апранутыя. Чорная сукенка на чорным фоне зробіць з вас «страйняшку».

Ніколі не сядайце на крэсла ўсёй «пятай кропкай». Сядзьце напалову, пакладзіце ногі па дыяганалі, і вы візуальна згубіце 20 кілаграмаў. Можна загадзя патрэніравацца. Галоўнае — каб гэта выглядала нязмушана.

«Змяняйцеся і не заставайцеся ў вобразе таго года, калі вы пазнаёміліся са сваім мужам», — раіць Васільеў.

Глядзіце таксама: Аляксандр Васільеў на канцэрце ў Мінску заступіўся за Канчыту Вурст

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?