Даследаванне пацвярджае неабходнасць сну для запамінання.

 Карысць сну для здароўя і добрага самаадчування з’яўляецца аксіёмай. Што сон неабходны для эфектыўнага навучаня, навукоўцы ведалі і раней. Але цяпер, здаецца, каманда даследчыкаў з Амерыкі растлумачыла механізм узаемасувязі сну і навучання.

Вэньбаё Ган з Лэнгонскага медыцынскага цэнтра ў Нью-Ёрку паставіў эксперымент на мышах. У чэрапе жывёлаў зрабілі спецыяльныя «вокны», каб вывучаць кару галаўнога мозгу. Мышэй падзялілі на дзве групы і вучылі новаму навыку: хадзіць па паваротным стрыжні.

Першай групе мышэй на практыкаванні давалі менш часу, але ім дазвалялі выспацца. Другой групе мышэй адводзілі больш часу на практыкаванні, але прымушалі не спаць.

Пасля навукоўцы лазерным скануючым мікраскопам «зазірнулі» ў мозг мышэй. Выявілася, што ў мозгу мышэй, якія спалі, актыўна з'яўляліся дэндрытныя шыпікі — элементы, адказныя за сувязь паміж нейронамі. Мышы з першай групы навучаліся лепш, і навукоўцы дапусцілі, што разгалінаваная сувязь паміж нейронамі мозгу служыць доўгатэрміновым сховішчам для новай інфармацыі.

Больш за тое, навукоўцы высветлілі, што фарміраванне міжнейронных сувязяў адбываецца ў фазе глыбокага сну. Таму для паляпшэння вынікаў запамінання варта перагледзець падыход да справы: павелічэнне часу навучання зусім не гарантуе, што ў галаве застанецца больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?