Фота змясціў у сваім твітары Ігар Гукоўскі, а на сваёй старонцы ў фб перапосціў Рустэм Адагамаў.

У каментарах да допісу пішацца: «Сябра «экс-народнага мэра» Горлаўкі» Аляксандра Сапунова — Аляксей Шаўчэнка — у мінулую суботу згуляў вяселле, а яго жонка выклала сумесныя фоты ў сацсетку. Маладая пара разам са сведкамі стаяць на блокпосце на ўездзе ў Горлаўку і фатаграфуюцца на фоне банэра Данецкай народнай рэспублікі з аўтаматамі і пісталетамі ў руках».

«Даведзеныя да адчаю», — іранізуе ў каментарах вядомы спартыўны журналіст Слава Маламуд.

Кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі неаднаразова ў сваіх звароту зазначае, што насельніцтва Данбаса даведзена да адчаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0