Галандцы атрымліваюць другую запар перамогу на Чэмпіянаце свету па футболе. Цяпер толькі цуд і буйная параза ад чылійцаў можа пазбавіць «аранжавых» пуцёўкі ў 1/8 фінала.

Матч Галандыі і Аўстраліі атрымаўся мегацікавым. Абедзве каманды лічылі за лепшае шукаць шчасце ля чужых варот. Абарона была па значнасці яўна саступала атацы.

Лік адкрыў Ар’ен Рабэн, які прарваўся з цэнтра поля праз абаронцу Уілкінсана, ды накіраваў мяч брамніка Раяна. Праўда, перавага галандцаў доўжылася толькі адну хвіліну. Супергол з перадачы Раяна Макгоўэна атрымаўся ў Гары Кэхіла. Нападаючы «Нью-Ёрк Рэд Булс» і зборнай Аўстраліі біў з ходу, атрымалася вельмі эфектна.

Увогуле, канец першага тайма і пачатак другога прайшлі з перавагай аўстралійцаў. Не дзіва, што на 51-ай хвіліне яны выйшлі наперад. Суддзя прызначыў пенальці ў вароты Галандыі за гульню рукой, а Майл Едзінак упэўнена яго рэалізаваў.

Але зноў здарылася абаротка. Усяго праз парачку хвілін гол забіў Робін ван Персі. І ў яго, і ў Рабэна – гэта ўжо трэці гол на сёлетнім Мундыялі.

Мабыць, асабліва крыўдна для аўстралійцаў прайграваць праз памылку свайго галкіпера. Здавалася б, удар Мемфіса Дэпая не быў такім ужо небяспечным, але Раян з ім справіцца не мог.

Напрыканцы гульні хутчэй галандцы былі бліжэй да яшчэ аднаго гола, чым аўстралійцы адыграцца. Перамога Галандыі – 3:2.

Сёння ў гэтай групе адбудзецца яшчэ адзін матч: Іспанія – Чылі (пачатак а 22).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?