Прафесійнае жур на чале з народным артыстам Беларусі Эдуардам Зарыцкім вызначыла 10 фіналістаў конкурсу «Песня для Еўрабачання», які з'яўляецца нацыянальным адборачным турам міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2014».

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, за права прадстаўляць Беларусь на дзіцячым конкурсе будуць змагацца Дар'я Атрашэнка (Маладзечанскі раён), Антон Канаплянік (Мінск), Ангеліна Піпер (д. Астрамечава, Брэсцкая вобласць), Ганна Ермаковіч (Брэст), Ксенія і Павел Лашчэўскія (Слонім), Ганна Зайцава (Мінск), Уладзіслава Дарашэвіч (Мінск), Алена Цітова (Магілёў), Юлія Левіна (Брэст) і Надзея Місякова (Мінск). 

Усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 48 заявак, уключаючы дзве заяўкі з Расіі, якія, аднак, не былі дапушчаныя да разгляду журы, бо ўдзельнічаць у конкурсе могуць толькі грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі краіны не менш чым два з паловай гады.

Фінал рэспубліканскага конкурсу пройдзе 29 жніўня ў форме гала-канцэрта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Пераможца вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў і будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2014», які пройдзе 15 лістапада на Мальце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?