Кароль Іспаніі Хуан Карлас I падпісаў акт аб адрачэнні ад трону на карысць свайго сына прынца Фэліпэ, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Такім чынам ён завяршыў сваё амаль 39-гадовае знаходжанне на троне.

З 1982 года кароль мала ўдзельнічаў у бягучым палітычным жыцці і ўспрымаўся як сімвал нацыянальнага адзінства і гарант дэмакратычных свабодаў. Па некаторых дадзеных, адрачэнне выклікана палітычнымі прычынамі і не звязана са станам здароўя Хуана Карласа. У тэлезвароце да краіны кіраўнік растлумачыў, чаму ён прыняў гэтае рашэнне, сказаўшы, што настаў час перадаць стырно праўлення маладому энергічнаму пакаленню, здольнаму ажыццявіць патрэбныя краіне рэформы. Хуан Карлас адзначыў, што яго сын цалкам гатовы да таго, каб стаць каралём.

«Я вырашыў завяршыць сваё цараванне і зрачыся іспанскай кароны. Гэта неабходна для пераадолення і выпраўлення памылак мінулага, гэта дыктуе воля да абнаўлення і імкненне да лепшай будучыні», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?