Мы ведалі, што ў Генэрала надзейны тыл. Ведалі, што ў Генэрала добрая сям’я. Шырэйшая публіка з успамінаў «Генэральская зорка» і з кнігі Мечыслава Грыба «Беларускі мост», што выйшла нядаўна ў сьвет, магла даведацца, што ягоную жонку завуць Любоў Іванаўна. Магла даведацца і пра абставіны знаёмства маладога пажарнага інспэктара зь Любоўю Іванаўнай, пра яе вучобу і месца працы.

Так было, што мы ня надта цікавіліся сямейнымі справамі Генэрала, дый ён ніколі не гаварыў пра іх з намі. Захоўваўся прынцып неўмяшаньня ў прыватнае жыцьцё? Можа, і так. А можа, і іншае: калі ў чалавека ўсё нармальна, дык пра што можна гаварыць? Калі ж прыйшла вестка, што Любоў Іванаўна захварэла, што яе паклалі ў шпіталь, мы зразумелі, што здарылася нешта надзвычайнае. А потым адна за адной прыйшлі горшыя весткі...

Ведаю, што з прычыны непапраўнага гора Мечыславу Грыбу выказалі свае спачуваньні не адзін дзясятак людзей. «Простых» і знакамітых. Таварышаў па партыі і беспартыйных. І гэты нэкралёг, пэўна, народзіць пачуцьцё спагады ў шматлікіх чытачоў «Нашае Нівы».

Перамагчы сьмерць, адвесьці рукою гора мы ня можам. Мы можам быць людзьмі і ў горкую для чалавека часіну выявіць людзкую салідарнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?