Побач з адной з самых ажыўленых вуліц у Вільні будуецца новы гандлёвы цэнтр.
На вуліцы Лінкмену, побач з ажыўленай вуліцай Гележыне Вілка [гэта раён Акропаліса і Озаса — НН], узводзіцца будынак, у якім будзе гандлёвы цэнтр Rimi.
Працы былі пачатыя гэтай вясной, будаўніцтва павінна быць скончана ў трэцім квартале наступнага года.
У новым будынку будзе знаходзіцца Rimi Hypermarket, а а таксама прадугледжаны плошчы для невялікіх крамаў.