19 чэрвеня расійская прэса паведаміла сенсацыйную навіну: у Расіі, як і ў Беларусі, могуць забараніць туфлі на высокім абцасе і кеды. Прычына — папраўкі да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

Запыт на забарону абутку на плоскай падэшве і на высокіх абцасах, нібыта, быў накіраваны дэпутатам Дзярждумы ад «Справядлівай Расіі» Алегам Міхеевым кіраўніку Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысценку. Тлумачыцца гэта меркаваннямі артапедычнай бяспекі.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Алега Міхеева. Ён спаслаўся на падрыхтаванае расійскімі лекарамі экспертнае заключэнне, паводле якога павялічваецца колькасць захворванняў, звязаных з тым, што падэшвы абутку, які сёння прадаецца, не адпавядае патрабаванням. У той жа час ён супакоіў: ніякіх забаронаў не рыхтуецца.

«Ні пра якую забарону не можа быць і гаворкі. Больш таго, ніякага законапраекта няма. Ініцыятывы заканадаўчай таксама няма, а ёсць мой зварот у Мытны саюз на імя Хрыстэнкі з тым, каб падняць гэтае пытанне, вывучыць тэму.

З тым, калі гэта пацвердзіцца, мы сёння павінны пераканаць вытворцу ў тым, каб яны змянілі падэшву, каб праблема з масавым захворваннем ног сышла ў мінулае».

Расійскі дэпутат спадзяецца, што вытворцы задумаюцца пра здароўе грамадзян. Дарэчы, стала вядома, што Еўразійская эканамічная камісія разгледзіць зварот Міхеева, аднак там сумняюцца ў станоўчым рашэнні пытання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?