У нямецкіх Альпах завяршылася аперацыя па выратаванні спелеолага Ёхана Вестхаўзера з самай глыбокай пячоры Германіі Рызендынг.

У 52-гадовага нямецкага навукоўца — раненні галавы. Ён трапіў пад каменяпад і скаціўся з кіламетровай вышыні. Усяго ён правёў у падземнай пячоры адзінаццаць дзён.

Выратавальная аперацыя працягвалася сем дзён: навукоўца на паверхню ўздымалі ў гарызантальным становішчы пад наглядам трох дактароў.

У выратавальнай аперацыі бралі ўдзел каля 700 чалавек з многіх еўрапейскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?