Міністэрства культуры Украіны паведаміла, што візіт кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла ў Кіеў з'яўляецца непажаданым.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Дэпартамента па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міністэрства культуры Украіны Уладзіміра Юшкевіча.

Ён адзначыў, што сёння, 19 чэрвеня, у Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры адбудзецца Святы сінод Украінскай праваслаўнай царквы ў адзінстве з Маскоўскім патрыярхатам.

Як стала вядома са шматлікіх паведамленняў СМІ, на гэтым сінодзе УПЦ, пад ціскам знешніх сіл, можа быць прынята рашэнне аб запрашэнні ва Украіну Патрыярха Маскоўскага Кірыла.

«Таму, як кіраўнік органа улады ў галіне дзяржаўна-царкоўных адносін, хачу паведаміць, што

згаданы візіт падчас расійскай ваеннай агрэсіі, што ажыццяўляецца супраць Украіны, з'яўляецца непажаданым, правакацыйным і палітычна ангажаваным», — заявіў Юшкевіч.

Пры гэтым ён запэўніў, што Украіна ў рамках заканадаўства і законнасці, зробіць усё, каб гэты прыезд не быў ажыццёўлены на любую тэрыторыю дзяржавы, уключаючы часова акупаваную.

«На мой погляд, такі візіт кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы можа спарадзіць толькі хвалю міжканфесійнага супрацьстаяння, а таму магчымы толькі пасля спынення агрэсіі Расіі і вяртання ўсіх ёю захопленых ўкраінскіх тэрыторый», — гаворыцца ў заяве.

Юшкевіч пажадаў членам Святога сінода Украінскай праваслаўнай царквы плённай працы і ўзважаных і адказных рашэнняў, якія пойдуць на карысць Царквы і незалежнай і цэласнай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?