Судом Чыгуначнага раёна Віцебска вынесены прыгавор у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра, які абвінавачаны ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 340 КК. 

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі, мужчына 1983 года нараджэння, які працаваў токарам лакаматыўнага дэпо станцыі Віцебск, вечарам 27 сакавіка, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, са свайго дамашняга тэлефона патэлефанаваў у аддзел аператыўна-дзяжурнай службы УУС Віцебскага аблвыканкама і заявіў пра замініраванне будынка чыгуначнага вакзала ў Віцебску. 

З будынка былі эвакуяваныя пасажыры і работнікі вакзала, а сам вакзал абследаваны спецыялістамі сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 унутраных войскаў МУС. Ніякай выбуховай прылады знойдзена не было. 

У выніку злачынных дзеянняў былі панесены затраты рознымі арганізацыямі на 3.810.897 рублёў. Падчас папярэдняга следства сваякі абвінавачанага гэтую суму кампенсавалі.

Прыгаворам суда мужчына прызнаны вінаватым у заведама непраўдзівым паведамленні аб падрыхтоўцы выбуху і на падставе ч. 1 арт. 340 КК прыгавораны да пакарання ў выглядзе трох месяцаў арышту. 

Прысуд быў абвешчаны 13 чэрвеня. Ён можа быць абскарджаны або апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?