Пракуратура Заводскага раёна Мінска 19 чэрвеня санкцыянавала змяшчэнне пад варту 32-гадовага жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, учыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 167 КК. 

Як паведаміў БелаПАН намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч,

злачынства было ўчынена 27 снежня 2010 года. Ахвярай стала 24-гадовая замужняя мінчанка. Злачынца напаў на яе ў двары. Ён не толькі пагражаў ёй нажом, але і сур'ёзна парэзаў кісці рук,

пасля чаго ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, скарыстаўшыся бездапаможнасцю жанчыны. На следстве яна прызналася, што не магла супраціўляцца, бо рукі адымаліся. Тры з паловай гада таму раскрыць злачынства не ўдалося. У той жа час былі праведзены ўсе неабходныя следчыя дзеянні, зроблены ўсе неабходныя экспертызы. 

Устанавіць асобу злачынцы ўдалося з дапамогай генома.

Як паведаміла Кунцэвіч, у 2013 годзе абвінавачаны, ураджэнец Мінскага раёна, быў упершыню асуджаны за рабаванне і хуліганства, таму яго геном і трапіў у базу даных. Зараз мужчына сваю віну прызнае, растлумачыць учынак не можа.

У абвінавачанага жонка і трое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?