Ва ўзаемадзеянні Беларусі і Кітая неабходна павялічваць прамое інвеставанне.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, дэлегацыю якіх узначальвае старшыня праўлення Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі «Сінамач» Жэнь Хунбінь.

«Мы паспяхова перайшлі ад простага гандлю да рэалізацыі крэдытна-інвестыцыйных праектаў у розных сферах. Сярод іх - энергетыка, дрэваапрацоўка, будаўніцтва, транспарт, асваенне космасу. Аднак нам неабходна пашыраць узаемадзеянне ў форме прамога інвеставання», - перакананы кіраўнік беларускай дзяржавы.

Вітаючы прадстаўнічую дэлегацыю кітайскага бізнесу на беларускай зямлі, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тут яны знойдуць сферы прыкладання для самых дзелавых талентаў і ідэй. «Сённяшні візіт з'яўляецца заканамернай рэалізацыяй нашых адкрытых і дружалюбных дамоўленасцей са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм'ерам дзяржсавета КНР», - сказаў ён.

Ён нагадаў, што ў ліпені 2013 года кіраўнікі Беларусі і КНР падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой закладзены асноўны прынцып узаемадзеяння дзвюх краін на перспектыву: усебаковае стратэгічнае партнёрства. У дэкларацыі адзначана агульнае імкненне Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень з акцэнтам на інвестыцыі ў сучасныя высокатэхналагічныя праекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?