Журналісты ВГТРК Ігар Карнялюк і Антон Валошын, якія загінулі на паўднёвым усходзе Украіны, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Мужнасці.
Пра рашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна паведаміла прэс-служба Крамля.
У пятніцу ў Маскве прайшло развітанне з Карнелюком. Пахаванне Валошына адбудзецца на наступным тыдні, бо яго астанкі па просьбе бацькоў былі накіраваны на генетычную экспертызу.
Карэспандэнт «Вестей» Ігар Карнялюк і відэаінжынер Антон Валошын загінулі 17 чэрвеня падчас мінамётнага абстрэлу пад Луганскам.
Украінскія ўлады сцвярджаюць, што абстрэл вялі апалчэнцы, тыя, у сваю чаргу, заяўляюць, што агонь адкрыла нацгвардыя Украіны.
0
0
0
0
0
0