Скандальны расійскі тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў прыдумаў замену вядомаму Koktebel Jazz Festival, які пераехаў пад Адэсу. Пра гэта пішуць «15 хвілін».
Замест фестывалю, Кісялёў арганізуе Koktebel Jazz Party.
Паводле яго слоў, фестываль праводзіць міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня», якое ён узначальвае.
Ён паведаміў, што ў фестываля будуць спонсары, і ён вельмі рады, «што слова «Крым» выклікае вельмі цёплыя пачуцці і жаданне рэалізаваць сябе на гэтым любімым паўвостраве».
Як вядома, сапраўдны Koktebel Jazz пераехаў пасля акупацыі Крыма Расіяй у Белгарад-Днястроўскі ў Адэскай вобласці. Фестываль пройдзе з 11 па 14 верасня.