У рамках адмысловай акцыі часопіс «ARCHE» прапануе набыць па значна зніжаных цэнах камплект з чатырох грунтоўных выданняў, у якіх закранаюцца пытанні нашай старажытнай гісторыі і фармавання сучаснага беларускага народа.

У камплект уваходзяць наступныя выданні:

1) «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэдневечча і раннемадэрны час»(агульны аб’ём 903 старонкі).

Выданне ўтрымлівае тэксты практычна ўсіх вядомых на сённяшні дзень беларуска-літоўскіх летапісаў.

Поўны змест кнігі.

2) Алесь Белы. «Хроніка Белай Русі» (агульны аб’ём 470 старонак).

Гэтая кніга — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацыямі.

3) Сяргій Плахій. «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі» (агульны аб’ём 300 старонак).

У кнізе прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта (ЗША) украінскага паходжання робіцца спроба адказаць на пытанне, якое займала шматлікіх летапісцаў і гісторыкаў на працягу многіх стагоддзяў: «Адкуль пайшла Руская зямля?». Пры гэтым гаворка ідзе тут не столькі пра зямлю ў сённяшнім разуменні тэрміну, колькі пра народ ды нацыю, а адказ на пытанне фармуецца праз рэканструкцыю раннемадэрных ідэнтычнасцяў нашых продкаў і папярэднікаў. Даследаванне дамадэрных усходнеславянскіх ідэнтычнасцяў мае на ўвазе вывучэнне працэсу развіцця цэлага шэрагу ідэнтычнасцяў, якія ў розны час стаялі за паняццем «Русь».

Поўны змест кнігі.

4) № 4 «ARCHE» за 2012 год («Гуманітарны агляд-ІІ»; агульны аб’ём 308 старонак). Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Генадзь Семянчук, Пётра Садоўскі, Іна Соркіна, Аляксей Каўка і іншыя.

Поўны змест нумара.

Як замовіць гэтыя выданні можна прачытаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0