Сілы антытэрарыстычнай аперацыі з пятніцы, 20 чэрвеня, і да 27 чэрвеня спыняюць баявыя дзеянні.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка падчас размовы з жыхарамі Святагорска Данецкай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле яго слоў, гэта робіцца для таго, каб тэрарысты маглі скласці зброю, а тыя, хто гэтага не зробіць, будуць знішчаны.

Баявыя дзеянні будуць насіць толькі характар адказу, г.зн. калі «баевікі будуць нападаць на нашы сілы», падкрэсліў прэзідэнт.

Ён таксама заявіў, што ў бліжэйшы час пачнецца аднаўленне дамоў, якія пацярпелі падчас баёў. Усе працы па аднаўленні будуць весціся за кошт дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?