Шчаслівы Браян Руіс.

Шчаслівы Браян Руіс.

Хто думаў, што ў кампаніі трох чэмпіёнаў свету розных гадоў Італіі, Англіі і Уругвая менавіта зборная Коста-Рыкі першай забяспечыць сабе выхад з групы.

Спачатку каста-рыканцы перамаглі Уругвай, але гэта растлумачылі адсутнасцю Суарэса, ды і ўвогуле прахалоднаму стаўленню да каманды Хорхе Луіса Пінты.

Італьянцы ўжо дакладна паставяць на месца выскачак з Цэнтральнай Амерыкі, думалі многія. Дзе там! Коста-Рыка зноў перамагла! Адзіны гол напрыканцы першага тайма забіў паўабаронца галандскага ПСВ Браян Руіс. Мяч не дакрануўся да сеткі, але відэафіксатар відавочна паказаў, што прадмет гульні перасек стужку варот.

І не скажаш, што гэтая перамога не заслужаная. Увесь першы тайм каста-рыканцы больш дзёрзка атакавалі. У другім тайме на полі ў італьянцаў было аж чатыры (!) нападаючых, але нічога талковага яны так і не змаглі зрабіць. Коста-Рыка выходзіць у 1/8 фінала з першага месца ў групе.

Поспех Коста-Рыкі – гэта сенсацыя чэмпіянату свету, магчыма, нават круцейшая за правал іспанцаў. За другую пуцёўку з групы ў асабістай сустрэчы пазмагаюцца італьянцы і ўругвайцы. А вось англічан не ўратуе ўжо нічога. Яны барацьбу за тытул ужо завяршылі.

Сёння яшчэ згуляюць: Швейцарыя – Францыя (а 22) і Эквадор – Гандурас (а 1 ночы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?