Італьянскія кампаніі сумесна з Італьянскім касмічным агенцтвам (ASI) стварылі першую кава-машыну, прыдатную для эксплуатацыі на калязямной арбіце.

Пра гэта паведамляе CollectSpace.

Апарат пад назвай ISSpresso (спалучае словы ISS (МКС) і «espresso») з'яўляецца капсульной кава-машынай. Ён дазваляе прыгатаваць эспрэса, лунга, іншыя гарачыя напоі, гарбату і разагрэць булён.

Кава-машына важыць 20 кг і дазваляе падаваць гарачую ваду пад ціскам 407,88 атмасфер. Для гэтага пластыкавую трубку звычайнай кава-машыны замянілі на сталёвую трубу.

ISSpresso патрапіць на МКС разам з камандай Futura Mission. Над стварэннем касмічнай кава-машыны працавалі спецыялісты кававай кампаніі Lavazza, аэракасмічнай Argotec і Італьянскага касмічнага агенцтва.

Прадстаўнікі кампаній адзначылі, што эксплуатацыя ISSpresso на арбіце дапаможа касманаўтам лепш зразумець прынцыпы гідрадынамікі ва ўмовах мікрагравітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?