Войскі цэнтральнай ваеннай акругі РФ прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Як паведаміў на службовай нарадзе ў Мінабароны РФ кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу, Пуцін прыняў рашэнне правесці раптоўную комплексную праверку баявой гатоўнасці ўсяго складу Цэнтральнай ваеннай акругі.
«У адпаведнасці з яго распараджэннем 21 чэрвеня з 11:00 мск войскі Цэнтральнай ваеннай акругі, а таксама злучэнні і вайсковыя часткі, што дыслакуюцца на яго тэрыторыі, прыводзяцца ў баявую гатоўнасць «Поўная», — сказаў Шайгу
Ён удакладніў, што праверка пройдзе з 21 па 28 чэрвеня.
У ходзе раптоўнай праверкі ЦВА 98-я паветрана-дэсантная дывізія будзе перакінутая з Іванава ў Чалябінскую вобласць.
0
0
0
0
0
0