Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча навіна пра вызваленне калегі, паплечніка і сябра Алеся Бяляцкага застала ў дарозе, пад Маладзечнам. Ён развярнуўся і вяртаецца ў сталіцу. Нечаканае вызваленьне Алеся Бяляцкага ён пракамэнтаваў так: «Я думаю, гэта саступкі беларускіх уладаў Еўрасаюзу. Улічваючы частату кантактаў Міністэрства замежных спраў Беларусі з еўрасаюзаўскімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі замежнапалітычных ведамстваў краінаў ЕС, я думаю, гэта была дамоўленасць і пэўны крок беларускіх уладаў насустрач ЕС».
«А можна спадзявацца, што ў хуткім часе будуць вызвалены іншыя палітвязні?» — спыталіся мы.
«Я як праваабаронца хацеў бы на гэта спадзявацца, але гарантаваць, як кажуць, не магу»
0
0
0
0
0
0