У Луганскай вобласці узброеныя тэрарысты захапілі жыхароў Палтаўскай вобласці, якія везлі прадукты для ўкраінскіх памежнікаў і вайскоўцаў.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю УМВД Украіны ў Палтаўскай вобласці Юрый Сула на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Некалькі нашых грамадскіх актывістаў, якія павезлі на ўсход харчовую дапамогу, патрапілі ў палон да тэрарыстаў. Зараз высвятляюцца ўсе абставіны здарэння», — напісаў ён.
Сула папрасіў грамадзян самавольна не здзяйсняць паездак у зону баявых дзеянняў, не рызыкаваць жыццём і не даваць магчымасці тэрарыстам спекуляваць закладнікамі.
«Будзьце абачлівыя і асцярожныя. А дапамогу можна перадаваць і без асабістай паездкі, узгадніўшы гэта з адпаведнымі ведамствамі і адказнымі асобамі», — паведаміў ён.
Інфармацыю аб захопе пацвердзіў і луганскі актывіст Сяргей Іваноў у сваім Фэйсбуку.
«Тэрарысты захапілі ў закладнікі актывістаў палтаўскай самаабароны, якія везлі сродкі індывідуальнай абароны, ежу і медыкаменты нашым салдатам на Должанку», — адзначыў ён.
Па дадзеных Іванова, сярод закладнікаў ёсць жанчыны.
«Тэрарысты, пагражаючы расстрэлам закладнікаў, патрабуюць ад нашых ваенных падняць белы сцяг і здацца», — сцвярджае актывіст.