Падобныя цэнтры адкрываюцца па ўсім свеце па асабістым распараджэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У Беларусі будзе іх два, хутка адкрыецца цэнтр у Гомелі.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, прадстаўнікі дэлегацыі Расіі, кіраўніцтва Брэста і вобласці.

Нарышкін на адкрыцці адзначыў, што «пашырэнне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы цяпер прыярытэтнае. Яно спрыяе ўмацаванню адносін розных краін з федэрацыяй і асабліва умацаванню адносін паміж Беларуссю і Расіяй».

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) Канстанцін Касачоў падкрэсліў:

«Для Федэральнага агенцтва гэта ўжо 60-ы цэнтр. Аднак гэты цэнтр адкрывае прынцыпова новы этап у нашай працы. Адназначным прыярытэтам для нас становіцца прастора Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе мы пераходзім ад дэманстрацыі сцягоў на ўзроўні сталіц да рэальнай паўсядзённай працы на ўсёй гуманітарнай прасторы, якая аб'ядноўвае нашы краіны і народы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?