У Мінску з 28 чэрвеня закрываецца рух усіх відаў транспарту па вуліцы Жукоўскага ад вуліцы Магілёўскай да вуліцы Варанянскага з-за перабудовы інжынерных сетак пры будаўніцтве трэцяй лініі метрапалітэна.
Як паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», да заканчэння работ (арыенціровачна да 1 верасня 2014) уносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту:
— рух аўтобусаў маршруту № 4 на ўчастку ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Аэрадромнай арганізуецца па вуліцах Чкалава, Варанянскага, Жукоўскага ў абодвух напрамках;
— рух аўтобусаў маршруту № 24 на ўчастку ад вуліцы Мяснікова да разваротнага кальца Варанянскага арганізуецца па вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў абодвух напрамках;
— рух аўтобусаў маршруту № 65 на ўчастку ад вуліцы Талстога да вуліцы Аэрадромнай арганізуецца па вуліцах Магілёўскай, Валадзько ў абодвух напрамках;
— праца аўтобуснага маршруту № 10 захаваецца толькі па буднях у гадзіны пік.