22.06.2014 / 21:13

На АНТ цяпер — фільм па Васілю Быкаву «У тумане» 6

Сёння — 73-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай (правільней, савецка-нямецкай вайны, бо для беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г.).

Тэлеканалы традыцыйна рыхтуюць спецыяльную праграму, у якой немалое месца займаюць і фільмы пра вайну. Так, тэлеканал АНТ у 21:05 пачаў паказ фільма 2012 г. «У тумане» Сяргея Лазніцы па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Сюжэт наступны: «1942 год, Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. У ходзе расследавання справы аб сыходзе з рэеек цягніка немцы арыштоўваюць пуцявога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан, Бураў і Войцік, адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка…»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
22.06.2014 / 11:33
Мастацкае слова Васiля Быкава мае уласцiвасць у краiне, дзе прэзiдэнствуе Лукашэнка 20 год i не ухваляу пiсьменнiка пры жыццi, сёння засведчыць аб сваёй выключнай моцы, - яно прадзiраецца да чытача, гледача, слухача!.. Без скарачэнняу, цэнзуры. На радыё - радыйныя спектаклi; на тэлеэкране - мастацкiя фiльмы; на фота - рарытэты i музейныя справаздачы з мястэчка, што недалёка ад Ждановiчау!.. Моц слова мастацкага сведчыць: i дыктатарскi час на Беларусi яно, Слова, можа перамагаць, каб ведалi i памятавалi усе, хто прыходзiць да улады i у жыццё сюды - толькi на час... Iдэалогiя - штучная рэч. Сапраудны пiсьменнiк мае iншую вартасць i справаздачу на гэтай тонкай лiнii быцця!..
0
Пн тмн Грцн Тврчскй / Адказаць
22.06.2014 / 12:17
АНТ лоббі? пішу, што ў анлайнавай версіі ў этэры няма быкава http://online.ont.by/ не прапускаюць, што за дзіўныя мордэры там сядзяць? Ці я на столькі нязручны, што ўжо любыя каментары непажаданыя. Ой, ой
0
askrealp / Адказаць
22.06.2014 / 16:29
Сёння — 73-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай (правільней, савецка-нямецкай вайны, бо для беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г.). ~~~~ Absaliutna karektna udakladnenne, shto u duzhkakh. Mozha khto vedae, ci iosc' getyia filmy na Blu-ray discs i dze?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру