Сёння на чэмпіянаце свету па футболе пройдзе тры матчы, якія завершаць другі тур.

Зборная Расіі згуляе з Бельгіяй (19:00), а Алжыр — з Карэяй (22:00).

А гадзіне ночы адбудзецца гульня ЗША — Партугалія.

Становішча пасля двух тураў.

Група А: Бразілія, Мексіка — 4, Харватыя — 3, Камерун — 0.

Група В: Галандыя — 6, Чылі — 6, Іспанія — 0, Аўстралія — 0.

Галандыя і Чылі датэрмінова выйшлі ў 1/8 фіналу.

Група С: Калумбія — 6, Кот д'Івуар — 3, Японія, Грэцыя — 1.

Калумбія выйшла ў плэй-оф.

Група D: Коста-Рыка — 6, Уругвай, Італія — 3, Англія — 0.

Коста-Рыка выйшла ў плэй-оф. Уругвай і Італія ў матчы 3-га тура вызначаць другога шчасліўчыка.

Група Е: Францыя — 6, Эквадор, Швейцарыя — 3, Гандурас — 0.

Францыя выйшла ў плэй-оф.

Група F: Аргенціна — 6, Нігерыя — 4, Іран — 1, Боснія — 0.

Аргенціна выйшла ў плэй-оф.

Група G: Германія — 4 (2 гульні), ЗША — 3 (1), Гана — 1 (2), Партугалія — 0 (1).

Група H: Бельгія — 3 (1), Расія, Карэя — 1 (1), Алжыр — 0.

У панядзелак стартуюць матчы трэцяга тура.

Кожны дзень будзе цяпер праходзіць па чатыры гульні, прычым па дзве з іх (кожнай групы) будуць пачынацца ў адзін час: або 19:00, або (іншай групы) у 23:00 (тут на гадзіну пазней, чым першыя два туры). Затое матчаў а гадзіне ночы ўжо не будзе.

У панядзелак гуляюць: Аўстралія — Іспанія, Галандыя — Чылі (19:00), Харватыя — Мексіка, Бразілія — Камерун (23:00).

Групавы турнір скончыцца ў чацвер, у пятніцу — дзень без гульняў. Плэй-оф стартуе ў суботу. У дзень будзе праходзіць па дзве гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0